Вершы пра восень
код для вставкиВершы пра восень Адыход лета Зноў верасня чутны здалёку крокі — 3 узлескаў, лугавін і бальшакоў, Бо дні такія чыстыя і крохкія, Як шапачкі ў тугіх баравікоў. Астыла лета. Ды яшчэ не верыцца, Што больш не будзе Цёплых летніх дзён. I хочацца, забыўшыся на верасень, За летам паімчацца наўздагон I клікнуць, каб яно хоць азірнулася, I папрасіць, Каб зноў назад вярнулася I пасвяціла, хоць адзін дзянёк... А верасень за ўсіх дзяцей турбуецца, Як першакласнік радасны, хвалюецца, Трасе, як грушу спелую, званок. Ю. Свірка Верасень Чарадзейны Верасень Заквітнеўся верасам. Голле дуба-волата Ён прыбраў у золата. На рабінках быццам кралі. Гэта — ягады-каралі. А кляновае адзенне — Фарбаў рознае адценне. Як у хустачках дзяўчынкі, Чырванеюць дзве асінкі. Чарадзейны Верасень Расквітнеўся верасам. Лісток Звонкі лісток адарваўся ад клёна I пакаціўся, пабег па зямлі. А на палянцы жоўта-зялёнай, Быццам наструнах, іграюць чмялі. Верас ліловы, як на цымбалах, Ціха трымціць увесь дзень дацямна. Колеры лета рабіна сабрала, I чырванее на сонцы яна. Як я люблю вераснёвыя дзівы! Ходзяць па лесе вятры-трубачы. Толькі грыбы паглядаюць маўкліва — Песням патрэбны свае слухачы. Э.Агняцвет Рыжая восень На парозе восень Рыжая стаіць I вачмі дажджлівымі На лугі глядзіць. Ахінае посцілкай Жоўтаю лясы. Пакрывалам бэзавым Ззяюць верасы. Туманы бялёсыя Над вадой плывуць. 3 крыкамі журботнымі Журавы лятуць. На лугах пакошаных Копы і стагі. Край мой беларускі, Родны, дарагі. С.Панарад Верасень Ехаў Верасень па верас На кабылцы цёмна-шэрай. Шпарка воз каціўся ўлегцы, Тузаў Верасень за лейцы. А за ім сядзеў сынок, У руках трымаў званок. Як наскаквалі на пні, Ён званіў у цішыні. Забаўляў малога звон: “Прэч, сум! Прэч, сон!..” Верас,верас, верасок — Назбіралі ўдвух вазок. 3 лесу ехалі дахаты — Сын заснуў, закалыхаты. Як узбіліся на брук — Ён, званок той, Выпаў з рук... Зёлкі Верасень прывёз, Сын жа выліў рэчку слёз: Да змяркання праблукаў, А званка не адшукаў. Кажа Верасень сынку: Не тужы ты па званку. Павяду на першы ўрок — Знойдзеш, ведаю, званок. М. Чарняўскі Верасень Ціха верасень тчэ павуцінкі, Лета бабіна ў мроях сваіх... Спеюць бэры, антонаўкі, пуцінкі, Цішынёй наталяецца слых. Школы ўсе ажылі, загудзелі, А вяргіні, нібыта шары, Пасля свята званка зноўку селі Каля школы і ў кожным двары. Перад бурай, напэўна, зацішша, Прадчуванне няяснай тугі... Па-над хатамі ластаўкі ўвішна Развітальныя робяць кругі. П. Саковіч Адлёт жураўлёў Белыя валокны Сцелюцца над долам. Не спяваюць птушкі, Сціхнуў лесу шолам. Сцелюцца валокны, Тчэцца павуціна — Блізка, блізка восень, Смутная часіна! Зажурыцца неба, Схованае ў хмары, I агорнуць сэрца Нейкі жаль і мары. Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі. Я. Колас Дзень добры, восень! Расу на травы ніжа Пад вечар цішыня. А сонца ніжай, ніжай, Iхаладней штодня. Трапеча аблачынка У белай чарадзе, Як школьніца-дзяўчынка, Што ў першы клас ідзе. Папрацавала лета — Збірала дзень пры дні У бэрах і ранетах Скарбонкі цеплыні. I нас цяпер, увосень, Не спудзяць халады — Як сонца, мы падносім Да губ сваіх плады. Смяёмся мы шчасліва: Да новых весніх дзён Нас будзе грэць рупліва Багаты летні плён. П. Макаль
1/--страниц