Азбука народнай мудрасці
код для вставкиАзбука народнай мудрасці Дзеці, народжаныя ў першы дзень апошняга месяца зімы, самабытныя, з творчым розумам і інтуіцыяй, працалюбівыя. Валявыя, упартыя, упэўненыя ў сабе, яны здольны нахуткія і рашучыя дзеянні, з гонарам выходзяць са складаных сітуацый. Люты – самы кароткі месяц года, у ім 28 дзён. Людзі, народжаныя ў апошні яго дзень, дружалюбныя і працалюбівыя, поўныя вялікіх надзей і планаў. Яны валодаюць творчымі здольнасцямі, вострым розумам і дзелавым пачуццём. Раз у чатыры гады люты павялічваецца на адзін дзень. У народзе ён лічыўся днём злой сілы. Чаму? Існуе такое паданне: ішлі па зямлі святыя Касьян і Мікола Цудатворца. На Касьяне была “адзежа ўся залатая ды з бліскучых каменняў”. I ўбачылі яны, што ў аднаго чалавека моцна загразла кабыла – вось-вось задыхнецца. Мікола кажа Касьяну: “Пойдзем выцягнем кабылу. У небаракічалавека ўсё багацце, што гэта кабыла!” Але Касьян не захацеў пэцкацца, і Мікола адзін дапамог бедняку. Прыйшлі яны да Бога. Спытаў Бог Міколу, чаму ён такі брудны. Расказаў Мікола, што адбылося. I сказаў Бог: “За тое, што ты, Мікола, дабро зрабіў чалавеку, я табе вызначаю два святы ў адным годзе: адно вясной, а другое зімой! А табе, Касьян, за тое, што ты і сам нічога не рабіў і Міколу старому не дапамог, я назначаю свята адзін раз праз тры гады на чацвёрты, высакосны год!” Згодна з павер’ем, Касьяну падпарадкоўваецца вецер, і ён выпускае яго на зямлю і насылае мор на людзей і жывёлу. Дзеці, народжаныя ў гэты дзень, вырастаюць рашучыя, валодаюць дынамічнай энергіяй і дарам пераканання. Люты – месяц падманлівы. 3 аднаго боку, круцень і ветрагон, з другога – бакагрэй. Адным словам – перазімак. Злуецца зіма, слепіць мяцеліцай. Кідаючы ў вокны дамоў камякі снегу, гудзе раз’юшаны вецер. Шорсткі, быццам крупы, снег безупынку сыплецца з цёмнага калматага неба. Тоўстым слоем лёду пакрыліся рэчкі і азёры. Трашчаць маразы. Зіхаціць халоднымі промнямі на абледзянелых дрэвах, на белых гурбах снегу агністае марознае сонейка. У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе, I спеў ліецца ўсё мацней – Гулянку справіў пан падвей. У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе. М. Багдановіч Люты-бакагрэй, малодшы сын зімы, хоць і крутога нораву, але не злоснік. 3 кожным днём яго сінія вочы ўсё больш лагоднеюць. I якія б ні былі лютаўскія маразы, ўсё часцей і часцей свеціць сонейка. “Спытаецца люты, ці добра ты абуты”, – сцвярджае народная прымаўка. А вераб’і ўжо па-заліхвацку скачуць на раскіслай дарозе і выхваляюцца: “Жыў-жыў! Жыў-жыў!..” Капяжовую песеньку падхопліваюць сініцы: “Сінь-сінь! Вясна блізка!..” Хоць зіма яшчэ злуецца і марозіць сцюжай лютай, сонца радасней смяецца, лядовыя топіць лужыны. Віхры і мяцелі ў лютым наляцелі. Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ. Завірухі ды мяцелі пад люты наляцелі; бягуць па снегу, а следу няма. Грамніцы (15.02) – зімы палавіцы. Люты жывата не пучыць, затое хадзіць лёгка. Люты не дае моцна спаць: трэба плугі ладзіць ды калёсы падпраўляць. Люты раніцай гандлюе, а вечарам гаруе. Люты наробіць плюты. Лютаўская адліга нічога не каштуе. Люты вясну рыхтуе.
1/--страниц